Нацыянальны аэрапорт «Мінск» змяніў парадак надгляду ручной паклажы
Пра гэта ў Фэйсбуку паведамляе авіяперавозчык «Белавія».
З 1 траўня Нацыянальны аэрапорт «Мінск» уводзіць сістэмы аўтаматычнага вяртання латкоў у пунктах надгляду.
Цяпер пры праходжанні надгляду ўся ручная паклажа будзе змяшчацца ў спецыяльна распрацаваныя латкі і, як і раней, адпраўляцца на праверку ў інтраскоп. Дагляд ручной паклажы без выкарыстання латка будзе немагчымы.
Пасажыры з ручной паклажай, якая перавышае дапушчальныя памеры (55 * 40 * 20 см па правілах правозу багажу авіякампаніі «Белавія») будуць вернутыя на стойку рэгістрацыі для здачы валізкі ў багаж.
Мяркуецца, што запуск такой сістэмы дазволіць скараціць час на праходжанне працэдуры дагляду і павялічыць прапускную здольнасць пункта, што асабліва актуальна напярэдадні летняга сезона.