Нацболаў адправілі святкаваць за краты

Трох актывістаў нацыянал-бальшавіцкага руху затрымалі напярэдадні парада ў Мінску. Нацболы Зміцер Паліенка, Аляксандр Палякоў і Дзяніс Гаўрыкаў былі затрыманыя ўвечары 2 ліпеня людзьмі ў цывільным нібыта па падазрэнні ў дробным крадзяжы.



doloj.jpg

Пасля актывісты былі дастаўленыя ў Кастрычніцкі РУУС, дзе на іх былі складзеныя пратаколы па артыкуле 17.1 КаАП за нібыта нецэнзурную лаянку ў грамадскім месцы, паведамляюць нацболы ў сацыяльных сетках.

Палякоў пасля складання пратакола быў адпушчаны, бо з'яўляецца непаўналетнім.

Гэта ўжо не першы выпадак прэвентыўнага затрымання нацболаў перад афіцыйнымі святамі і візітамі кіраўнікоў замежных дзяржаў.

Сёння ў судзе Кастрычніцкага раёна Менска адбыўся разгляд адміністрацыйных спраў у дачыненні да Змітра Паліенкі і Дзяніса Гаўрыкава.

Суддзя вырашыў абмежавацца адседжанымі двума суткамі для абодвух.

Паводле charter97.org