На выбарчым участку ў Дрыбіне яўка склала 146%

У Дрыбінскай выбарчай акрузе №2 у выбарах прынялі ўдзел 406 выбаршчыкаў замест 278 занесеных у спіс.



vybory_1.jpg

У Дрыбінскай акрузе №2 агульная колькасць выбаршчыкаў складае 278 чалавек. Такія звесткі змяшчаюцца ў рашэннях Дрыбінскай раённай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў Дрыбінскага раённага Савету ад 27.12.2013 №1-3 «Аб стварэнні выбарчых акругаў па выбарах дэпутатаў Дрыбінскага раённага Савету дэпутатаў дваццаць сёмага склікання». Яго можна ўбачыць на афіцыйным сайце райвыканкаму. 

У Дрыбіне яўка на выбарчым участку склала 146%, паведамляюць horki.info.

Аднак згодна з выніковым пратаколам, які пакуль што вісіць на ўчастку і які бачылі ўчора назіральнікі, на выбары з'явілася ў паўтара разы больш — 406 чалавек. 

Цікава, што датэрмінова прагаласаваў 241 выбаршчык (87% ад першапачатковага агульнага спісу).

www.radyjo.net