На Мсціслаўшчыне абрынуўся храм, загінуў рабочы
Трагедыя адбылася ў другой палове дня 8 кастрычніка. Падчас правядзення рэстаўрацыйных работ ў Свята-Пакроўскім храме Пустынскага мужчынскага манастыра ХІХ стагоддзя абрынулася жалезабетоннае перакрыцце паміж другім і трэцім пакверхамі.
Плошча абрынання склала 25 квадратных метраў, паведамляе сайт МНС.
У выніку загінуў адзін з работнікаў, якія ўмацоўвалі перакрыцці. Выратавальнікі дасталі з-пад завалу яшчэ аднаго мужчыну. Яго шпіталізавалі з траўмамі рознай ступені цяжкасці. Прычына абрынання высвятляецца.
Фота — mchs.gov.by