На Кальварыі ў Мінску адбудуцца працэсія і Імша ва ўспамін усіх памерлых вернікаў
2 лістапада на Кальварыі ў Мінску (парафія Узвышэння Святога Крыжа) адбудуцца працэсія і святая Імша ва ўспамін усіх памерлых вернікаў.
![512e8b2a_a19e_4100_ae30_e5b1327ee721_file_.jpg 512e8b2a_a19e_4100_ae30_e5b1327ee721_file_.jpg](/img/v1/news/full/512e8b2a_a19e_4100_ae30_e5b1327ee721_file_.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пачатак працэсіі ў 17.00. Пасля пройдзе святая Імша.
Працэсію і Імшу ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Удзельнікі працэсіі могуць мець з сабой знічы.