На Калядным кірмашы ў Санкт-Пецярбургу прайшоў Дзень Беларусі

На Калядным кірмашы ў Санкт-Пецярбургу, які адкрыўся 21 снежня і будзе доўжыцца па 14 студзеня, прайшоў Дзень Беларусі, паведамляе прэс-служба беларускага МЗС.



novyiy_risunok_92.png

У цырымоніі адкрыцця Дня Беларусі 4 студзеня ўзялі ўдзел кіраўнік аддзялення пасольстваў Беларусі ў Санкт-Пецярбургу Алег Табанюхаў і губернатар горада Георгій Палтаўчанка. Абодва яны ў сваіх выступленнях адзначалі "дасягнуты ўзровень узаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Санкт-Пецярбургам".


Наведвальнікам кірмашу быў прапанаваны шырокі асартымент прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў — Мінскага і Барысаўскага мясакамбінатаў, кандытарскіх прадпрыемстваў "Камунарка" (Мінск) і "Чырвоны харчавік" (Бабруйск) і іншых. Адбыліся выступленні беларускіх выканаўцаў і творчых калектываў.
 


Сёлета Калядны кірмаш у Санкт-Пецярбургу ўпершыню арганізаваны ў міжнародным фармаце. У ім удзельнічаюць прадстаўнікі 19 краін: Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, Германіі, Індыі, Іспаніі, Італіі, Кітая, Літвы, Расіі, Славакіі, ЗША, Украіны, Фінляндыі, Чэхіі, Швейцарыі, Швецыі.

БелаПАН