На тэрыторыі «Бабруйскмалако» знайшлі дырэктара ў пятлі

Раніцай 8 мая на тэрыторыі прадпрыемства «Бабруйскмалако» (Бабруйскі філіял холдынгу «Магілёўская малочная кампанія «Бабушкіна крынка») загінула яго кіраўнік Таццяна Карнілава.

Крайняя злева - Таццяна Карнілава (ліпень 2016 года). Фота: Максім Мікешын, газета «Кіравец»

Крайняя злева - Таццяна Карнілава (ліпень 2016 года). Фота: Максім Мікешын, газета «Кіравец»

Мяркуюць, што 47-гадовая жанчына здзейсніла суіцыд, піша «Камерцыйны кур'ер».
Па папярэдніх дадзеных, Таццяна Карнілава павесілася ў адным з памяшканняў на тэрыторыі прадпрыемства. Калі яе выявілі, жанчына яшчэ была жывая, але выратаваць яе так і не атрымалася. На месцы здарэння працуюць сілавікі, якія высвятляюць абставіны здарэння.
Вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Бабруйскмалако» уваходзіць у склад холдынгу «Бабушкіна крынка». Тут вырабляюць малако, смятану, тварог. Таццяна Карнілава кіравала прадпрыемствам з лістапада 2015 года.
Таццяна Уладзіміраўна нарадзілася ў горадзе Асіповічы. Скончыла Магілёўскі тэхналагічны інстытут па спецыяльнасці «Тэхналогія малака і малочных прадуктаў», інжынер-тэхнолаг. Свой працоўны шлях пачала ў 1992-м годзе ў ААТ «Бабруйскі гармалзавод» машыніст ўчастка кісламалочнай прадукцыі, прайшоўшы службовыя прыступкі да намесніка дырэктара філіяла па вытворчасці і сыравіне ў 2013 годе і працавала на гэтай пасадзе да прызначэння кіраўніка прадпрыемства. Карнілава была замужам, ёсць дачка.

Паводле tut.by