На прадпрыемствах і ў арганізацыях Барысава ажно дзевяць вакансій дырэктара

Апошнім вызвалілася крэсла дырэктара ААТ «Барысаўжылбуд».

borisovarena.jpg

На сайце Мінскага аблвыканкама з'явілася новая дырэктарская вакансія ў Барысаўскім раёне — вызвалілася крэсла дырэктара ААТ «Барысаўжылбуд», паведамляе ex-press.live.

На сённяшні дзень у Барысаве склалася ўнікальная сітуацыя, якой няма ні ў адным з раёнаў Мінскай вобласці. У дзевяці арганізацый, дзяржаўных або з перавагай долі дзяржуласнасці, няма кіраўніка. Прычым у некаторых арганізацыях дырэктара няма ўжо больш за год.

Вось гэты дзіўны спіс, у якім ёсць і бюджэтныя арганізацыі, і прамысловыя прадпрыемствы:

— ГП «Горадабудаўнік»;

— ААТ «Барысаўская Аграпрамтэхніка»;

— ААТ «Харчовы камбінат "Весялова"»;

— ААТ «Белмедшкло»;

— КВУП «Барысаўводаканал»;

— ААТ «Барысаўскі аўтарамонтны завод»;

— «Занальны дзяржаўны архіў у г. Барысаве»;

— ГСУ «Барысаў-Арэна»;

— ААТ «Барысаўжылбуд».

Чым патлумачыць гэты барысаўскі феномен? Хіба што тым, што ў значнай часткі арганізацый з гэтага спісу ёсць сур'ёзныя фінансава-эканамічныя праблемы?