На Кастрычніцкай заклеілі плакаты супраць гамафобіі
Пра гэта паведамляе Радыё Свабода.
Невядомыя наклеілі плакаты «За традыцыйную Беларусь» і «Не прапагандзе гомасэксуалізму» на плакаты супраць гамафобіі, якія віселі там два дні. Пра гэта паведаміў у сваім фэйсбуку актывіст Андрэй Завалей.
30 жніўня ЛГБТК-актывісты вывесілі плакаты супраць гамафобіі на Кастрычніцкай вуліцы ў Мінску.
Акцыю правялі ў знак салідарнасці са збітым рэжысёрам і аператарам дакументальнага кіно Мікалаем Купрычам.