На бабруйчаніна завялі крымінальную справу за рэпост 6-гадовай даўніны
У Бабруйску распачалі крымінальную справу за распаўсюд парнаграфіі. Падазраваны – 30-гадовы мужчына, які зрабіў у сацсетцы рэпост відэароліка з парнаграфічным зместам 6 гадоў таму, піша «Камерцыйны кур’ер».
Паводле дадзеных следства, у лістападзе 2011 года мужчына размясціў на сваёй старонцы «Вконтакте» порнаролік. У поле зроку супрацоўнікаў аддзела па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі УУС Бабруйскага Гарвыканкама гэты ролік патрапіў праз 6 гадоў – у лістападзе 2017-га. Пасля эскпертызы роліка на бабруйчаніна завялі крымінальную справу.
Вядома, што падазраваны працуе на прыватным прадпрыемстве Бабруйска, адмоўных характарыстык не мае. Жанаты, выхоўвае дзяцей. З яго ўзялі падпіску аб нявыездзе.
Пакаранне за распаўсюд парнаграфіі прадугледжвае ад 2 да 4 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.
Паводле belsat.eu