МНС — пра «дакумент аб радыяцыі»: Гэта вучэнні, вось поўная версія
МНС Беларусі абнародавала ў сацсетках поўны варыянт дакумента аб "павышанай радыяцыйнай гатоўнасці" ў Беларусі. Паведамляецца, што гэта дакумент прымеркаваны да вучэнняў.
У інтэрнэце распаўсюджваецца дакумент, які абвяшчае "павышаную радыяцыйную гатоўнасць" у Беларусі.
Нібыта, узнікла пагроза аварыі на Смаленскай і Ровенскай АЭС. Таму ўводзіцца ўзмоцнены дазіметрычны і радыялагічны кантроль у Віцебшчыне, Магілёўшчыне і Гомельшчыне.