Месцазнаходжанне зніклага ў Мікашэвічах журналіста дагэтуль невядомае

Пра гэта паведаміў ГА “БАЖ” следчы па асабліва важных справах Лунінецкага раённага аддзела Следчага камітэта Сяргей Завадскі. “З прафесійнай дзейнасцю гэта не звязана адназначна. Але пакуль нічога новага не з’явілася. Інфармацыі пра месцазнаходжанне Аляксандра Ганісеўскага няма”.



propal_1_.jpg

Па словах следчага, мінімальны тэрмін папярэдняга следства — 2 месяцы, “а далей ужо будзе відаць”.  

На пытанне, ці тыповая гэта справа, Сяргей Завадскі адказаў станоўча. “Раён у нас спецыфічны тым, што вельмі шмат людзей выязджае ў Расійскую Федэрацыю на сезонныя работы, якія часам доўжацца гадамі. Таму ў нас людзей абвяшчаюць без вестак зніклымі вельмі часта. Часам людзі знаходзяцца, часам — не”, — дадаў следчы.

Аляксандр Гансеўскі скончыў факультэт журналістыкі БДУ, але жыў і працаваў у Маскве, вёў блог на “Эхо Москвы”.

Паведамленне пра знікненне распаўсюдзіў на сваім сайце беларускі пошукава-выратавальны атрад “Анёл”. Па інфармацыі атраду, Ганісеўскі знік 28 снежня ў горадзе Мікашэвічы (Брэсцкая вобл.). У дзень знікнення ён пайшоў нібыта ў краму, не захапіўшы з сабой дакументаў і мабільнага тэлефона.

Сваякі зніклага казалі, што сур’ёзных канфліктаў напярэдадні знікнення Аляксандра ў сям’і не было. З Масквы ён прыехаў некалькі месцаў таму дапамагаць даглядаць бацьку, які нядаўна перажыў інсульт.

Па факце знікнення завялі крымінальную справу, вядуцца следчыя дзеянні.

 Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"