Мечыслаў Яцкевіч — новы лідар незалежнага Саюза палякаў
Яго абралі на VIII з’ездзе арганізацыі. Яцкевіч па выніках галасавання набраў на 7 галасоў болей за дзейную старшыню Анжаліку Арэхву.
Гэта досыць нечаканы вынік, бо Анжаліка Арэхва, якая цягам трох гадоў выконвала абавязкі старшыні арганізацыі, фактычна павінна была афіцыйна заняць пасаду. Мечыслаў Яцкевіч раней быў намеснікам старшыні Саюза палякаў Беларусі.
На пачатку галасавання было вылучана семь кандыдатаў, сярод іх такія вядомыя дзеячы, як Анжаліка Борыс, Тадэвуш Гавін і іншыя, якія знялі свае кандыдатуры, і на фініш галасавання выйшлі два
кандыдаты.
euroradio.fm