Мінздароўя: У Беларусі за суткі зарэгістравалі 895 новых выпадкаў каранавірусу. Памерлі 11 чалавек
У Беларусі за мінулыя суткі зарэгістраваныя 895 пацыентаў з каронавірусам, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. З пачатку пандэміі ў краіне выяўлена 404740 выпадкаў захворвання.
З учорашняга дня выпісаныя 937 пацыентаў, усяго ачунялі
397587 чалавек з пацверджаным раней COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі ў Беларусі памерлі
2 969 пацыентаў з каранавірусам. З іх за суткі памерлі 11 чалавек.
На сёння ў краіне праведзена 6 516 316 тэстаў. З учорашняга
дня выканалі 15 965 даследаванняў.