У Расіі ўсплёск заражэння каронавірусам. Масква сыходзіць у лакдаўн
У Расіі імкліва расце колькасць захварэлых каронавірусам. У цэлым у краіне зарэгістравана самая вялікая колькасць новых выпадкаў (якія рэгіструюцца за суткі) заражэння за апошнія тры месяцы. У Маскве ўсё яшчэ горш, распавядае BBC.
У расійскай сталіцы выявілі больш за 6,7 тысяч хворых — такога не было са снежня мінулага года. Да апошняга маскоўскія ўлады не збіраліся рабіць больш жорсткімі абмежавальныя меры ў сталіцы, але ў суботу маскоўскі мэр абвясціў у горадзе непрацоўныя дні з 15 па 19 чэрвеня з захаваннем заработнай платы для работнікаў і рэкамендаваў кампаніям перавесці частку супрацоўнікаў на «удалёнку».
У пятніцу мэр Масквы Сяргей Сабянін прызнаў ўсплёск пандэміі ў горадзе і сказаў, што пік прыйдзецца на першыя летнія месяцы, а захворванне магла вырасці з-за новых штамаў: «Ддумалі, што вясновы пік пандэміі прыйдзецца на красавік-май, як у мінулым годзе, на самай справе ён ссунуўся на чэрвень-ліпень, і гэты Пік досыць высокі».
Сабянін абвясціў непрацоўнымі дні з 15 па 19 чэрвеня. «Такім чынам, «доўгія выхадныя» у Маскве прадоўжацца 9 дзён — з
12 па 20 чэрвеня», — гаворыцца на сайце Сабяніна. Гэта рашэнне датычыцца
прадпрыемстваў і арганізацый, якія звычайна не працуюць па выходных днях.
Працадаўцам з 13 чэрвеня рэкамендуецца перавесці на дыстанцыйны рэжым працы не менш за 30% супрацоўнікаў, а таксама ўсіх работнікаў ва ўзросце ад 65 гадоў або якія пакутуюць хранічнымі захворваннямі (пры ўмове, што яны не зрабілі прышчэпку ад Covid-19).
Працадаўцам неабходна будзе прыняць меры, накіраваныя на «мінімізацыю вочнай прысутнасці работнікаў», а таксама забяспечыць «правядзенне мерапрыемстваў, накіраваных на стымуляванне вакцынацыі».
З 13 па 20 чэрвеня 2021 г. часова прыпыняецца праца дзіцячых гульнявых пакояў і фуд-кортаў у гандлёвых цэнтрах. Забараняецца абслугоўванне наведвальнікаў кафэ, рэстаранаў, бараў і начных клубаў у начны час — з 23.00 да 6.00 (за выключэннем абслугоўвання на вынас). У буйных гарадскіх парках будуць зачыненыя атракцыёны, дзіцячыя і спартыўныя пляцоўкі, пункты пракату.