На базе 11 бальніц Мінска створаць пункты вакцынацыі супраць COVID-19
Як паведамляе Мінздароўя, на базе 11 сталічных бальніц з 14 чэрвеня арганізуюць пункты вакцынацыі супраць каронавіруса.
Прайсці вакцынацыю супраць каронавіруса можна ў прышчэпачных пунктах, арганізаваных у бальніцах — №1, 2, 3, 4, 5, 6, 8, 10, 11, а таксама ў бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі і МНПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі. Прышчэпачныя пункты створаны ў адпаведнасці з загадам Міністэрства аховы здароўя № 412 «Аб правядзенні вакцынацыі супраць COVID-19». Яны аснашчаны неабходным абсталяваннем, у тым ліку для захавання патрабаванняў «холадавага ланцуга».
На пунктах змогуць атрымаць прышчэпку ўсе жадаючыя — пры ўмове прад'яўлення дакумента, які сведчыць асобу. Падрабязная інфармацыя аб рабоце прышчэпачных пунктаў будзе размешчана ў агульнадаступных месцах і на сайтах устаноў.