Палітзняволеная маці пяці дзяцей захварэла на кавід
На мінулым тыдні стала вядома, што на кавід захварэў і палітзняволены Андрэй Пачобут.
Нядобрыя весткі прыйшлі ад палітзняволенай Вольгі Залатар. Яна трапіла ў санчастку з кавідам. Пахварэлі і іншыя зняволеныя ў яе камеры. Сярод іх — студэнтка Кася Будзько, таму перапыніўся і «Працэс 12-ці».
Як пiша Кася Будзько ў лiсце сваёй маме, у 89-й камеры, дзе сядзелі жанчыны, было сыра і цёмна. «Вiльготнасць такая была, што лicт паперы адразу станавiўся мокрым. Цемна, дыхаць не было чым…»
Паведамлялася, што 3 чэрвеня Вольгу Залатар наведаў Апостальскі нунцый Антэ Ëзіч.
На мінулым тыдні стала вядома, што на кавід захварэў і палітзняволены Андрэй Пачобут.
nn.by