Мінздароўя: Плюс 1627 выпадкаў заражэння за суткі
Па звестках на 16 траўня ў Беларусі з пачатку пандэміі каранавірусам заразіліся 376341 чалавек. З гэтай колькасці за апошнія суткі інфекцыя выяўлена ў 1627 грамадзян, паведамілі ў Мінздароўя.

Ачунялі пасля перанесенага захворвання 367097 пацыентаў, у тым ліку за апошнія суткі выпісаныя 1842 чалавекі, піша «Наша Ніва».
За ўвесь час распаўсюджвання кавіду ў Беларусі сканала 2701 чалавек з выяўленай інфекцыяй. За суткі — 10.
Усяго ў краіне праведзена 6 090 900 тэстаў. За мінулыя суткі выканалі 20711 тэстаў.