Мінздароўя налічыла 597 новых выпадкаў COVID-19 за суткі
Міністэрства аховы здароўя абвясціла 597 новых выпадкаў каронавіруса за суткі. Усяго з пачатку пандэміі зарэгістраваныя ўжо 462 794 пацыенты з пацверджаным дыягназам COVID-19.

Выпісаныя за дзень 473 чалавекі. У цэлым ачунялымі лічацца 456 666 пацыентаў, піша REFORM.by.
За суткі памерлі 12 чалавек з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. Пакуль гэта рэкордны паказчык сутачнай смяротнасці. Усяго ж Міністэрства аховы здароўя паведамляе пра 3625 памерлых за ўвесь час пандэміі.
У краіне зрабілі 7,56 млн. тэстаў, з якіх 6166 — за суткі.