Мінздароўя паведаміла аб 1305 новых выпадках COVID-19
У Беларусі за суткі зарэгістраваныя 1305 пацыентаў з каронавірусам, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. Усяго ў краіне зафіксавана 461303 выпадкі COVID-19.

Polina Tankilevitch /pexels.com
З учорашняга дня выпісаныя 1418 чалавек. Афіцыйна ачуняў 455521 пацыент з пацверджанай раней інфекцыяй, піша REFORM.by.
З пачатку пандэміі ў краіне памерлі 3604 пацыенты з каронавірусам. За суткі памерлі 11 чалавек.
Усяго правялі 7 542 035 тэстаў. З учорашняга дня выканалі 20401 даследаванне.