Мінздароўя абвясціла 979 выпадкаў COVID-19 за суткі
У Беларусі за суткі зарэгістраваныя 979 пацыентаў з COVID-19, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. З пачатку пандэміі ў краіне выяўлена 453932 выпадкаў захворвання.
З учорашняга дня выпісаны 1161 пацыент. Усяго афіцыйна ачунялі 448220 чалавек з пацверджаным раней дыягназам, піша REFORM.by.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі ў Беларусі памерлі 3532 пацыенты з каронавірусам. За суткі зарэгістравана 9 смяротных выпадкаў.
Усяго праведзены 7 426 441 тэст, з іх з учорашняга дня выканана 19618 даследаванняў.