Мінздароўя абвясціла 1738 выпадкаў COVID-19 за суткі
Міністэрства аховы здароўя абвясціла аб рэгістрацыі 1738 выпадкаў каронавіруса за суткі. Усяго ў краіне зарэгістравана 669 631 выпадак за час пандэміі.

Выпісаныя за дзень 2115 чалавек. Ачунялымі лічацца 659 224 пацыенты, піша REFORM.by.
За суткі памерлі 17 чалавек з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. Усяго афіцыйная статыстыка дае 5227 смяротных выпадкаў.
У краіне зрабілі 10,6 млн тэстаў, у тым ліку 26 322 за суткі.
У краіне першую прышчэпку зрабілі 3,811 млн чалавек, 3,038 млн скончылі курс вакцынацыі.