Мінздароўя больш не будзе рэгуляваць тарыфы на кансультацыі дактароў-спецыялістаў

Кансультацыі ўрачоў-спецыялістаў выключаны з пераліку платных медыцынскіх паслуг, тарыфы на якія рэгулююцца Міністэрствам аховы здароўя. 



urach_kansultacyja.jpg

Адпаведнае рашэнне зацверджана пастановай Савета міністраў ад 24 ліпеня 2014 года № 724, апублікаванай 29 ліпеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. 
Дакумент уносіць змены ў пастанову Савета міністраў № 35 ад 17 студзеня гэтага года.
Пастанова набудзе моц пасля афіцыйнага апублікавання.
БелаПАН