Мінскі гей-прайд 2013, прымеркаваны да Дня правоў чалавека, пройдзе пад лозунгам "Мы ёсць!"

Мерапрыемствы дзявятага беларускага праваабарончага ЛГБТ-форуму «Мінск Прайд» пройдуць у гэтым годзе з 6 па 10 снежня пад лозунгам "Мы ёсць!" і будуць прымеркаваны да Дня правоў чалавека. Сталічныя ўлады раней ні разу не дазвалялі праводзіць публічныя Прайд-маршы, але ЛГБТ-актывісты не губляюць надзею аднойчы атрымаць магчымасць рэалізаваць сваё канстытуцыйнае права, якое гарантуе свабоду мірных сходаў.



minskpride20131.jpg

Мэта Мінскага гей-прайда — прыцягненне ўвагі грамадства і ўлады да праблем ЛГБТ-людзей у Беларусі і падтрымка талерантнага стаўлення да гомосэксулаў, бісэксуалаў і трансгендараў ў нашай краіне.

«Мы не губляем надзеі правесці чарговы Прайд-форум у Мінску паспяхова, кожны год мы верым у тое, што беларускія ўлады дазволяць нам правесці легальны Прайд-марш, права на які мы маем па Канстытуцыі. У любым выпадку, мы будзем імкнуцца заручыцца як мага больш шырокай падтрымкай з боку беларускіх грамадзян і лідараў грамадскай думкі», — каментуе надыходзячы Прайд-форум старшыня праваабарончага праекта «ГейБеларусь» Сяргей Андросенка.

«Напярэдадні Чэмпіянату свету па хакеі, які пройдзе ў Мінску як раз у адзін час з Міжнародным днём процідзеяння гамафобіі, дазволіць правесці Прайд-форум паспяхова — гэта добрая магчымасць для беларускіх уладаў прадэманстраваць сваю прыхільнасць прынцыпам талерантнасці і недыскрымінацыі», — лічыць ЛГБТ-актывіст .

Варта адзначыць, што Прайд-тыдзень у гэтым годзе пройдзе пасля хвалі ціску з боку міліцыі на ЛГБТ-актывістаў Беларусі. За бягучы год міліцэйскія рэйды былі праведзены не менш чым на сямі ЛГБТ-мерапрыемствах у двух гарадах Беларусі, падчас аднаго з іх было затрымана каля 40 чалавек, больш за 70 чалавек па ўсёй Беларусі былі апытаныя па факце іх датычнасці ці падтрымкі дзейнасці ЛГБТ-ініцыятыў Беларусі. На мяжы, пры вяртанні ў Беларусь, у лідара Праваабарончага праекта "ГейБеларусь" Сяргея Андросенкі двойчы на працягу пяці месяцаў канфіскоўвалі пашпарт агульнай складанасцю на 62 дні. Таксама ў Мінску пад ціскам гарадскіх уладаў і міліцыі ў сакавіку быў вымушаны зачыніцца найстарэйшы гей-клуб, які да гэтага прапрацаваў 10 гадоў. У чэрвені, пасля працяглага псіхалагічнага ціску на сябе і сваю сям'ю, лідар Праваабарончага праекта «ГейБеларусь» Сяргей Андросенка на нейкі час быў вымушаны з'ехаць з Беларусі.

Дадатковыя спасылкі:

Прома-ролік Мінскага гей-прайду 2013 (1 хвіліна): http://www.youtube.com/watch?v=h01HlfjK4Yo&

Анлайн-петыцыя ў падтрымку Мінскага гей-прайда 2013 (ужо больш за 560 подпісаў) на імя старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Мікалая Ладуцькі: http://chn.ge/16nHSq0

GayBelarus.By