«Мінскхлебпрам» застаўся без дырэктара
Уладзімір Талайка, генеральны дырэктар прадпрыемства "Мінскхлебпрам",
якое аб'ядноўвае шэсць найбуйнейшых хлебазаводаў сталіцы, пакінуў сваю
пасаду, піша TUT.BY.
"Яму не працягнулі кантракт. Апошни дзень быў 13 лютага" — сказалі ў "Мінскхлебпраме".
Выканаўцам абавязкаў кіраўніка стаў галоўны інжынер Віктар Пашкоўскі.
Уладзімір Талайка кіраваў Мінскхлебпрамам з 2011 года. Сёння ў судах і міліцыі разглядаюцца адразу некалькі рэзанансных справаў адносна топ-менеджэраў "Мінскхлебпрама".