Мінскае метро аднавіла працу

Мінскі метрапалітэн, які не функцыянаваў некалькі гадзін, аднавіў працу, паведамілі БелаПАН у ГУУС Мінгарвыканкама.



images30.jpg

Інфармацыя пра тое, што ў Мінску не працуюць абедзве лініі метро, стала з'яўляцца прыкладна ў 14.45. На розных станцыях пасажыраў прасілі без панікі пакінуць метро і скарыстацца наземным транспартам. Начальнік метрапалітэна Расціслаў Юрэня паведаміў БелаПАН, што "метро закрыта на падставе загаду міліцыі". 


Па тэлефоне гарачай лініі, апублікаваным на сайце метрапалітэна, заявілі: "Часова прыпынены рух. Кіраўніцтва разбіраецца ў прычынах. Пацярпіце". 


Прыблізна ў 16.00 у ГУУС паведамілі, што ў метрапалітэне ніякіх надзвычайных здарэнняў няма, "вядзецца адпрацоўка станцый", правяраецца інфармацыя аб магчымым знаходжанні на іх падазроных прадметаў. 


У сувязі са спыненнем абедзвюх ліній метро дадаткова на маршруты наземнага транспарту было выдзелена 55 аўтобусаў, 48 тралейбусаў, шэсць трамваяў. 

  Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН