Міністр абароны анансаваў магчымыя змены да ўмоваў адтэрміноўкі ад арміі

Раўкоў абурыўся тым, што «восемдзесят адсоткаў» моладзі не служаць у войску.

ravkov.jpg

«У нас у краіне атрымоўваецца, што значная колькасць насельніцтва краіны, якая мусіць выконваць воінскі абавязак, не ўдзельнічае ў абароне ў ваенным дачыненні, нашай дзяржавы. Па простых разліках, каля 80% маладых людзей не атрымоўваюць вайскова-уліковую спецыяльнасць ва Узброеных сілах пры прахаджэнні тэрміновай ці іншых відаў службы. Гэта ўплывае на стан абароненасці дзяржавы і абароназдольнасці», — сказаў міністр падчас выступу ў Барысаве, піша charter97.org са спасылкай на Белта.
«Таму мы бачым толькі адзін шлях — унясенне адпаведных зменаў у заканадаўства па пытаннях адтэрміноўкі. Канешне, гэта не будзе аб'ёмна і аграмадна, але з пэўнай ступенню неабходнасці, з выкананнем прынцыпах разумнай дастатковасці і сацыяльнай абароны грамадзян».