Міністэрства аховы здароўя абвясціла 923 выпадкі каронавіруса за суткі
Міністэрства аховы здароўя паведаміла свежыя звесткі па каранавірусе. За суткі ў нашай краіне зарэгістраваныя 923 новыя захварэлыя. З пачатку пандэміі ў Беларусі выяўлена 405663 выпадкі COVID-19.

З учорашняга дня выпісаныя 1155 пацыентаў. Усяго ачунялі 398742 чалавекі з пацверджаным раней каронавірусам, паведамляе REFORM.by.
За ўвесь перыяд распаўсюду інфекцыі ў Беларусі памерлі 2978 пацыентаў з COVID-19. З іх за суткі памерлі 9 чалавек.
Усяго праведзены 6 533 921 тэст. За мінулыя суткі выканалі 17605 даследаванняў.