Мікрааўтобус з беларускімі біятланістамі трапіў у аварыю ў Аўстрыі. Некалькі спартсменаў атрымалі траўмы

Аўтобус, у якім знаходзіліся чальцы зборнай Беларусі па біятлоне, 22 студзеня трапіў у ДТЗ у Аўстрыі, на трасе S5 непадалёк ад Графенверта.



gw_220114_2.jpg

Транспартны сродак, у якім знаходзіліся спартсмены, па невядомых пакуль прычынах занесла, у выніку чаго ён спачатку ўдарыўся ў агароджу з правага боку дарогі, а затым ўрэзаўся ў падзельнік паміж палосамі руху, паведамляе fireworld.at.
 

Вядома, што некалькі спартсменаў атрымалі лёгкія цялесныя пашкоджанні, з-за чаго іх прыйшлося даставіць ў бліжэйшы шпіталь . Там ім была аказана неабходная медыцынская дапамога.
 

— На дадзены момант усе чальцы каманды знаходзяцца на запланаваным месцы збору і сёння прыступяць да трэніровак, — паведамілі ў Беларускай Федэрацыі біятлона.


У момант ДТЗ у машыне знаходзіліся: Алег Рыжанкоў, Андрэй Іеропіс, Павел Дрынеўскі і Уладзімір Алянішка.

auto.tut.by