Мечыслаў Грыб захварэў на каронавірус

Пра гэта паведаміў палітык Ігар Барысаў.

Мечыслаў Грыб

Мечыслаў Грыб


Мечыслаў Грыб захварэў на каронавірус. Былы кіраўнік Беларусі ляжыць ў дзясятай бальніцы Мінска з двухбаковай пнеўманіяй ужо тыдзень.Паводле Барысава, Мечыслаў Грыб сказаў, што ідзе на папраўку, бо спала тэмпература.
— Веру, што ўсё будзе добра і хутка пацісну яго мужную руку, — напісаў палітык.
Былому старшыні Вярхоўнага Савета (1994–1996 гады) Мечыславу Грыбу ў верасні споўнілася 83 гады.