МХД заклікалі Мінадукацыі павялічыць ужыванне беларускай мовы (фота)

Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты 21 лютага звярнуліся ў Міністэрства адукацыі Беларусі і ўпраўленні адукацыі дзевяці раёнаў Менска з патрабаваннем павялічыць ужыванне беларускай мовы.  



1393060164_p2210313.jpg

У прыватнасці, МХД патрабуюць "наладзіць якасную падрыхтоўку беларускамоўных спецыялістаў ва ўсіх навучальных установах, каб забяспечыць паўнавартаснае атрыманне адукацыі на беларускай мове; адкрыць курсы беларускай мовы для ўсіх чыноўнікаў і людзей, якія працуюць у сферы абслугоўвання, і абавязаць іх выкарыстоўваць беларускую мову падчас звяртання да іх грамадзян Рэспублікі Беларусь вусна і пісьмова; павялічыць выданне падручнікаў і метадычнай літаратуры на беларускай мове".

"На сенняшні дзень беларуская мова з’яўляецца адной з моў свету, якая знаходзіцца пад пагрозай знішчэння. Адначасова з гэтым, беларуская мова — адна з самых мілагучных сусветных моў і знаходзіцца пад аховай ЮНЕСКА. Міністэрства адукацыі і іншыя ведамствы ніяк не спрыяюць павелічэнню ўжывання беларускай мовы ў галіне адукацыі", — гаворыцца ў звароце.

1393060100_p2210315.jpg


1393060191_p2210318.jpg

Прэсавая служба БХД