МХД правялі акцыю ў менскім метро (фота)

Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты правялі акцыю ў менскім метро, яшчэ раз нагадаўшы з дапамогай улётак менчукам і уладам пра сітуацыю з беларускімі палітвязнямі, і перадусім з сябрам БХД Яўгенам Васьковічам.



Нагадаем, сябра БХД Яўгена Васьковіча затрымалі 17 студзеня 2011 года ў Магілёве на наступны дзень пасля яго ўдзелу ў акцыі салідарнасці зь беларускімі палітвязнямі. Яго абвінавацілі ў нападзе на будынак КДБ у Бабруйску, які адбыўся ў ноч з 16 на 17 кастрычніка 2010 году. У нападзе ніхто не пацярпеў, а рэальныя страты склалі 253 тысячы рублёў, якія былі кампенсаваныя. Нягледзячы на гэта, Яўгена Васьковіча суд прысудзіў да сямі год зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Паводле прэсавай службы БХД