Марына Хоміч сустрэлася з прадстаўніцай МЗС Вялікабрытаніі

Лідар Маладых хрысціянскіх дэмакратаў Марына Хоміч 12 лістапада сустрэлася з прадстаўніком аддзелу Беларусі і Малдовы ўпраўлення Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі МЗС Вялікабрытаніі Элісан Чык.



chomic.jpg

Брытанскага дыпламата цікавілі, ці адчувае беларуская моладзь дыскрымінацыю, якія мае планы і пазіцыю адносна прэзідэнцкай кампаніі 2015 года.

"Вельмі важна што такі чыноўнік з сустрэўся з беларускай моладдзю і выявіў сваю павагу да нас. На жаль, моладзевае пытанне не даацэньваецца як унутры Беларусі, так і на міжнароднай арэне”, — паведаміла Марына Хоміч.

На сустрэчы яна адзначыла, што МХД выступаюць за адзінага кандыдата ў 2015 годзе, распавяла пра рэпрэсіі ў дачыненні да моладзі за палітычныя перакананні, пазбаўлення ўладамі магчымасці рэгістрацыі моладзевых аб’яднанняў, акрэсліла праблемы з беларускай адукацыяй.
Прэсавая служба БХД