Марнуем бюджэт. Як камунальнікі снег касілі

Стопрацэнтная кампенсацыя насельніцтвам «паслуг ЖКГ» і гарадскіх добраўпарадкаванняў ад камунальнікаў тут не дапаможа.

Скрыншот з відэа

Скрыншот з відэа

Чарговы прыклад дзіўнай дзейнасці камунальнікаў апрылюднелі ў фэйсбуку.  Каментар да гэтага відэа быў нешматслоўны: "Віцебск, раніца. Марнуем бюжэт".

 


Усё у свеце марнасць, наймарнейшая марнасць — пісаў цар Саламон. Але настолькі бессэнсоўнаму занятку пазайздросціў нават Сізіф! Зрэшты, бессэнсоўным ён толькі здаецца. Работа праведзеная, бюджэтныя грошы засвоеныя! А ў падаткаплатнікаў ніхто і не пытае, на што выдаткоўваць сродкі…

Камунальнікі не першы раз займаюцца бессэнсоўнымі справамі — паліваюць вадой дарогі ў дождж, высаджваюць дрэвы ў снег.

Два гады таму ўжо з'яўлялася відэа, як у Лагойску касілі снег. Тады майстар лагойскай камунальнай гаспадаркі патлумачыў, што «снег не можа стаць перашкодаю для навядзення парадку і чысціні ў горадзе».

А вось так касілі ў Лагойску