Малодшы Лукашэнка падаў дакументы на паступленне ў ВНУ
Сталі вядомыя падрабязкі, дзе Мікалай будзе атрымліваць вышэйшую адукацыю.
Гэтае месца — біяфак БДУ, як і меркавалася раней. Застаецца незразумелым, калі малодшы Лукашэнка паспеў здаць цэнтралізаванае тэставанне.
Факультэтам кіруе адданы рэжыму чалавек — Вадзім Дзямідчык, які раней працаваў у найлепшых брытанскіх ВНУ.
Была імавернасць таго, што Мікалай вырашыць абраць медуніверсітэт, але быць пад лупай зараз прыйдзецца біяфаку БДУ.