Маці мучыцеля палітвязняў: «Ах, распуснік які!» Новае расследаванне «Партызанскай хвалі»
Як выглядае структура Дэпартамента выканання пакаранняў Беларусі і якая роля ў ёй адводзіцца жанчынам? Ці шмат дынастый у пенітэнцыярнай сістэме і хто яны, найбольш жорсткія супрацоўнікі гомельскай жаночай калоніі?

На гэтыя ды іншыя пытанні адказваюць былыя палітвязні і каманда “Партызанскай хвалі”.
Асаблівай увагі заслугоўваюць званкі экс-палітзняволеных сваім мучыцелям. Як рэагуюць на гэта апошнія, і што пра сваіх сваякоў і іх працу думаюць родныя турэмнікаў ПК-4?
“Ах, распуснік які!” — кажа маці аднаго з аператыўнікаў гомельскай калоніі.
Больш падрабязна пра гэта ды іншае — на канале “Партызанскай хвалі”. Вядоўца — аўтарка «Новага Часу» журналістка і былая палітзняволеная Вольга Класкоўская.
Крыніца: Партызанская хваля [ youtube ]