Лукашэнка звольніў двух суддзяў з-за правін
Аляксандр Лукашэнка звольніў двух суддзяў у сувязі са здзяйсненнем правінаў, несумяшчальных са знаходжаннем на дзяржаўнай службе. Гэта вынікае з указу № 209 ад 31 мая 2019 года.
Таццяна Чаркас адхіленая ад пасады старшыні і суддзі суда Партызанскага раёна Мінска. Аляксандр Шылін пазбавіўся пасады старшыні суда Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці.
У 2011 годзе Чаркас (на той момант суддзя суда Фрунзенскага раёна Мінска) трапіла ў спіс асобаў, якім быў забаронены ўезд на тэрыторыю Еўрасаюза. Яна пацярпела з-за прысудаў апазіцыйным актывістам.
Па словах старшыні Вярхоўнага суда Валянціна Сукалы, у 2018 годзе 46 суддзяў былі прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці, шэсць — страцілі свае пасады, а адзін суддзя быў прыцягнуты да крымінальнай адказнасці.
За апошнія некалькі гадоў шэсць суддзяў былі асуджаныя за карупцыю. «Парадаксальна: суды выносяць вердыкты па карупцыйных злачынствах, і ў той жа час асобныя суддзі самі парушаюць закон», — здзіўляўся Лукашэнка.
Паводле tut.by