Лукашэнка супраць федэралізацыі Украіны

Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю праграме "Сегодня. Итоговая программа" расійскай тэлекампаніі НТВ выступіў супраць федэралізацыі Украіны.



icon150.jpg

"Гэта заўтрашні раскол Украіны цалкам, гэта разбурыць дзяржаву", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, ён нават не хоча дыскутаваць на гэтую тэму, бо падтрымлівае адзіную Украіну. Лукашэнка адзначыў, што ў выніку федэралізацыі мясцовыя чыноўнікі, якія будуць "амаль як прэзідэнт у Кіеве", захочуць згуляць на гэтым і "гэта прывядзе да разбурэння Украіны".

Разам з тым Аляксандр Лукашэнка заявіў, што федэралізацыі Украіны можна "не дапусціць тое, чаго мы баімся больш за ўсё з Расіяй, — гэта з'яўленне натаўскіх войскаў на тэрыторыі Украіны". Тым не менш, адзначыў ён, неабходна захаваць цэласнасць Украіны, зрабіўшы так, каб "нікому нават у галаву не прыйшло, што можна натаўцу ступіць ботам сваім на зямлю Украіны".

На думку Лукашэнкі, "штурхаць Украіну на федэралізацыю" вельмі небяспечна і Беларусі з Расіяй, і Захаду. "Ніколі людзі з гэтым там не пагодзяцца. Ніколі!", — сказаў ён.

Як паведамляў Тэлеграф, в.а. прэзідэнта Украіны, спікер Аляксандр Турчынаў ў сваім звароце да народу Украіны заявіў аб гатоўнасці разгледзець пашырэнне паўнамоцтваў рэгіёнаў.

Паводле telegraf.by