Лукашэнка — рэдактарам СМІ: Не хацелася б, каб вы задавалі пытанні, а я адказваў
Аляксандр Лукашэнка чакае, што падчас сустрэчы з кіраўнікамі найбуйнейшых беларускіх СМІ адбудзецца адкрыты дыялог па актуальных для грамадства тэмах.
Аб гэтым ён заявіў сёння, адкрываючы сустрэчу, паведамляе карэспандэнт БелТА.
Лукашэнка адзначыў, што такія сустрэчы з прадстаўнікамі СМІ праводзяцца ў Беларусі планава, аднак раней яны праходзілі ў больш пашыраным складзе.
— Усё-такі ў вузкім коле зацікаўленых і дасведчаных людзей можна больш падрабязна абмеркаваць тыя ці іншыя пытанні, якія сёння хвалююць людзей, і паспрабаваць, калі гэта атрымаецца,
зазірнуць у недалёкую будучыню».
Паводле інфармацыi БелаПАН на сустрэчу запрошаны старшыня НДТРК Генадзь Давыдзька, гендырэктар тэлеканала
СТВ Юрый Казіятка, кіраўнік тэлеканала АНТ Рыгор Кісель, гендырэктар дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БелТА Дзмітрый Жук, дырэктар недзяржаўнай
інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Алесь Ліпай, заснавальнік партала TUT.BY Юрый Зісер, галоўныя рэдактары «Советской Белоруссии» Павел
Якубовіч, выдавецкага дома «Звязда» Аляксандр Карлюкевіч, недзяржаўнай газеты «Прессбол» Уладзімір Беражкоў,
штотыднёвіка «Аргументы и факты» в Беларуси» Ігар Сакалоў, дырэктар прадстаўніцтва ў Беларусі міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі «Мір»
Уладзімір Перцаў.
Паводле словаў Лукашэнкі, галоўным крытэрыем быў уплыў і аўтарытэт таго ці іншага СМІ ў грамадстве.
Вельмі не хацелася б, каб вы задавалі пытанні, а я, як самы разумны і прасунуты, адказваў на вашыя пытанні — гэтага нам трэба пазбегнуць. Давайце пагаворым пра тыя праблемы, якія
хвалююць людзей», — рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.