Лукашэнка: Пуцін усяляк садзейнічае дружбе народаў Беларусі і Расіі

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін сваёй дзейнасцю "ўсяляк садзейнічае ўмацаванню дружбы паміж народамі Беларусі і Расіі". 



f1jlls_w465h262.jpg

Пра гэта заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, віншуючы свайго расійскага калегу з днём нараджэння 7 кастрычніка. Беларускі лідар выказаў надзею на тое, што так будзе працягвацца і надалей.

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што Уладзімір Пуцін уносіць "важкі ўклад у развіццё беларуска-расійскіх адносін у духу стратэгічнага партнёрства і пашырэнне інтэграцыйных працэсаў", паведамілі ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.

telegraf.by