Лукашэнка: не губіце людзей, хочацца пастраляць — ёсць Данецкі аэрапорт

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў чарговы раз заклікаў усе бакі ўкраінскага канфлікту спыніць узброенае супрацьстаянне і сесці за стол перамоваў. 



xtcw0t_w465h262.jpg

Асаблівы клопат беларускага лідара выклікае гібель у баявых дзеяннях грамадзянскіх асоб, у тым ліку дзяцей і старых. Кіраўнік беларускай дзяржавы выказаў падтрымку пазіцыі Расіі ў дадзеным канфлікце, якая, па яго словах, "не лічыць сябе бокам канфлікту ва Украіне" і падштурхоўвае афіцыйны Кіеў да дыялогу з кіраўніцтвам Луганскай і Данецкай рэспублік, перадае БелТА.
"Трэба спыняць гібель ні ў чым не вінаватых дзяцей і старых, гэта факт... Больш за тое, калі казаць па-мужчынску, то, калі камусьці хочацца адзін аднаму морду набіць або пастраляць, я думаю, для гэтага ёсць ужо Данецкі аэрапорт. Хай там збіраюцца і адзін у аднаго страляюць", — заявіў Аляксандр Лукашэнка 3 снежня на нарадзе па пытанні адносінаў Беларусі і Расіі.
telegraf.by