Літва. Свята, у якое ў касцёл ідуць не толькі людзі

Незвычайная карціна — у касцёл накіроўваецца мноства жыхароў Вільнюса з рознымі хатнімі жывёламі, паведамляе delfi.lt.



У нядзелю францысканы запрасілі вернікаў прыйсці ў касцёл разам з жывёламі, якіх тут асвячалі.

Так у Вільні адзначылі Сусветны дзень абароны жывёл. Кожны год 4 кастрычніка адзначаецца гэты дзень, шануюцца ўсе формы жыцця, жывёл дзякуюць за тое, што яны ўносяць у наша жыццё больш радасці і сэнсу.

Адзначаць Сусветны дзень абароны жывёл 4 кастрычніка — у дзень Святога Францыска — апекуна ўсіх жывых істот вырашана ў 1931 годзе ў Фларэнцыі (Італія). З 2000 года гэтае свята адзначаецца і ў Літве.

У гэтым годзе асвячэннем жывёл у Бернардзінскім касцёле ў Вільні, імшой і канцэртам «Натхнення» скончыцца 200-гадовы юбілей бернардынскай парафіі, які пачаўся ў пятніцу.

Больш фота ТУТ