Літва накіроўвае войскі да польска-беларускай мяжы
Літва накіроўвае войскі да польска-беларускай мяжы з-за наплыву мігрантаў. Улады краіны абмяркуюць увядзенне надзвычайнага становішча на мяжы, паведамляе РІА Новости.
Паводле звестак розных крыніц на мяжы Беларусі з Польшчай могуць знаходзіцца ад 1000 да 5000 нелегальных мігрантаў, сцвярджае кіраўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы (САДГ) Літвы Рустамас Любаевас.
"Да магчымых сцэнароў мы рыхтаваліся ў выхадныя, сёння ўжо будуць прымацца рашэнні, зараз праходзяць сустрэчы са штабам Узброеных сіл Літвы, плануем скарыстацца магчымасцю дыслакацыі дадатковай колькасці вайскоўцаў у баявой гатоўнасці. Таксама ў гэты момант ужо ўзгодненыя дзеянні з паліцыяй, службай грамадскай бяспекі, перадыслакуюцца нашы сілы", — адзначыў ён.
Пры гэтым у самой Літве МУС выступіла з ініцыятывай увесці надзвычайнае становішча.
Пра гэта на прэс-канферэнцыі, як піша Delfi.lt, паведаміла міністр унутраных спраў Агне Білатайтэ. Яна дадала, што гаворка ідзе пра абмежаванні толькі ў прыгранічных муніцыпалітэтах.
"Улічваючы гэтую сур'ёзную сітуацыю, прапанова Міністэрства ўнутраных спраў — увесці надзвычайнае становішча, гэтая прапанова павінна быць разгледжаная ўрадам", — сказала Білатайтэ.
Паводле яе слоў, сітуацыя на літоўска-беларускай мяжы стабільная і кантралюемая, але яны не выключаюць, што аналагічнае магчыма і на літоўскай мяжы.