Эксперт: Такіх сітуацый на мяжы Польшчы не было з 1939 года

Сітуацыя на мяжы Польшчы і Беларусі надзвычай сур'ёзная, лічыць польскі ваенны эксперт Ежы Каліцкі.

944e6c90b43fa5eea2a3d011c2fbf0c5.jpg


"Тое, што адбываецца, незвычайна сур'ёзна. Сітуацыю пагаршае тое, што мы пакуль не ведаем, што будзе адбывацца далей, што будуць рабіць мігранты, да чаго іх схіляюць беларускія сілавікі, ці пойдуць яны на штурм", — заявіў ён РІА Новости ў панядзелак.
На думку спецыяліста, "такіх сур'ёзных сітуацый на мяжы Польшчы не адбывалася з 1939 года".
Ён адзначыў, што на сур'ёзнасць сітуацыі паказвае сярод іншага тое, што на мяжы з Беларуссю значна павялічаная колькасць жаўнераў Войска Польскага, а тры брыгады войскаў тэрытарыяльнай абароны прыведзеныя ў стан шасцігадзіннай гатоўнасці. "Толькі што войскі тэрытарыяльнай абароны праінфармавалі, што салдаты трох брыгад знаходзяцца ў шасцігадзіннай гатоўнасці. Гэта азначае, што на працягу шасці гадзін пасля сігналу яны абавязаны прыбыць у пункты збору і прыступіць да дзеянняў па прызначэнні", —растлумачыў Каліцкі.
Паводле belaruspartisan.by