Лідара гурта «Dzieciuki» дапыталі, ці плаціў ён штрафы за пакараных удзельнікаў пратэстаў

Лідара гурта «Dzieciuki» Алеся Дзянісава ў Гродне выклікалі на допыт у міліцыю, паведамляе «Свабода».

20842aaf_2369_45b9_a421_9c978183701c_cx0_cy8_cw0_w1023_r1_s.jpg

Журналіст і музыкант Алесь Дзянісаў раніцаў пайшоў на допыт ва УУС Гродзенскага аблвыканкама на допыт аб той жа сітуацыі, што і журналіст Ян Роман, якога затрымалі 17 сакавіка.

Пра гэта Дзянісаў напісаў у сваім фэйсбуку.

Допыт праводзіў Аддзел па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі. Дзянісаў хадзіў на яго без адваката. Пасля допыту музыка вярнуўся дадому і сказаў, што пакуль не мае статусу ў дадзенай справе. Следчыя органы праводзяць праверку фінансавання масавых пратэстаў.

Учора дома ў Дзянісава прайшоў агляд, забралі тэхніку: некалькі ноўтбукаў і мабільных тэлефонаў. На момант прыходу міліцыі дома была толькі 18-гадовая дачка, у прысутнасці якой праводзілі агляд.

Яна Романа затрымалі на вуліцы, дома правялі агляд, забралі тэхніку. Вядома, што яго дапытвалі ў сувязі з тым, што ён нібыта сплаціў штрафы за дзвюх асоб, якія ўдзельнічалі ў пратэстах. На Романа не завялі справы, ён не мае статусу, праводзіцца праверка.