ЛІДА. АСТРАВЕЦ. БРЭСТ. ГЛЫБОКАЕ
ЛІДА
Прадстаўнікі грамадскіх арганізацый Ліды і раёна адзначылі 145-годдзе з дня вынасу смяротнага прысуду кіраўніку вызвольнага паўстання Кастусю Каліноўскаму.
Яны наведалі пахаванні паўстанцаў у вёсках Далекія і Альжова, пабывалі на магілах святара Адама Фалькоўскага — аднаго з кіраўнікоў супраціву на Лідчыне і Валерыі Цыбульскай, якая пазбегла
катаванняў і памерла праз семдзесят гадоў пасля паразы паўстання.
АСТРАВЕЦ
ЛІДА
Прадстаўнікі грамадскіх арганізацый Ліды і раёна адзначылі 145-годдзе з дня вынасу смяротнага прысуду кіраўніку вызвольнага паўстання Кастусю Каліноўскаму.
Яны наведалі пахаванні паўстанцаў у вёсках Далекія і Альжова, пабывалі на магілах святара Адама Фалькоўскага — аднаго з кіраўнікоў супраціву на Лідчыне і Валерыі Цыбульскай, якая пазбегла катаванняў і памерла праз семдзесят гадоў пасля паразы паўстання.
АСТРАВЕЦ
Зусім нядаўна пабачыў свет першы нумар бюлетэня «Астравецкі веснік».
Ён прысвечаны праблеме будаўніцтва АЭС у Астравецкім раёне і спробам мясцовай грамадскасці яму супрацьстаяць. Новае выданне рэдагуе мясцовы дэмакратычны актывіст Мікалай Уласевіч, а падрыхтавана яно было пры дапамозе Эдуарда Брокарава з Магілёўшчыны, які выдае «Горацкі выбар».
БРЭСТ
У Брэсце праходзіць кніжная выстава, прысвечаная Сусветнаму дню пісьменніка, які адзначаецца 3 сакавіка.
Экспазіцыя пад назвай «Саюзу пісьменнікаў Беларусі — 75» разгорнута ў абласной бібліятэцы імя М. Горкага. У першым раздзеле выставы прадстаўлены выданні пра творчасць беларускіх пісьменнікаў, а таксама кнігі, прысвечаныя гісторыі беларускай літаратуры, сучаснаму літаратурнаму працэсу і класічныя творы Я. Купалы, Я. Коласа, В. Быкава, І. Мележа, І. Шамякіна, А. Адамовіча. Другі раздзел выставы ўключае зборнікі твораў беларускіх паэтаў — М. Багдановіча, А. Куляшова, М. Танка, Я. Янішчыц, Р. Барадуліна, Р. Баравіковай.
У межах Сусветнага дня пісьменніка таксама пройдзе прэзентацыя кнігі выкладчыка Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага універсітэта Анатоля Гладышчука «Нямцэвічы. Сапраўдныя гісторыі», што нядаўна пабачыла свет у выдавецтве «Літаратура і мастацтва».
ГЛЫБОКАЕ
У Глыбокім з ініцыятывы каталіцкага храма Святой Тройцы ў дні Вялікага посту праходзіць дабрачынная акцыя «Дзеці — дзецям».
З 25 лютага (Попельнай серады), калі ў каталікоў пачаўся Вялікі пост, дзяцей, якія наведваюць нядзельную школу пры храме, просяць адмовіцца ад цукерак, шакаладу і іншых кандытарскіх вырабаў на карысць выхаванцаў прытулку.
Кожную нядзелю пасля набажэнства ў касцёле маленькія вернікі могуць пакласці ласункі ў спецыяльна ўстаноўлены кошык. Затым на свята Вялікадня гэтыя ласункі будуць перададзены выхаванцам дзіцячага прытулку ў вёсцы Станулі непадалёк ад райцэнтра.