«Кубак бізнесу» — падзея вартая
Групавы этап «Кубка бізнесу па футболе» завяршыўся: стартуе стадыя play-off. У гульнях на выбыванне 29 чэрвеня і 1 ліпеня будзе вызначана лепшая карпаратыўная каманда года.
Групавы этап карпаратыўнага турніру па міні-футболе «Кубак бізнесу па футболе» завяршыўся 23 чэрвеня. У выніку групавога этапу былі вызначаны ўдзельнікі стадыі play-off.
«Кубак бізнесу» праходзіць ужо другі год пры падтрымцы Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» і спартыўнай супольнасці. Усе гульні адбываюцца на прафесійных палях АБФФ. Матчы турніру абслугоўваюць прафесійныя суддзі. Удзельнікамі «Кубка бізнесу–2017» сталі прадстаўнікі розных сегментаў беларускага бізнесу з усёй краіны. Дваццаць восем каманд прымалі ўдзел у турніры ў гэтым годзе.
Па выніках групавога этапу барацьбу ў «Кубку бізнесу» працягнуць 16 лепшых карпаратыўных каманд турніру.
Такім чынам, у 1/8 фіналу сустрэнуцца:
«Хендэ Аўтагорад» — «АлюмінТэхна»,
«Слонімскі мясакамбінат» — «Рэгула»,
«Газпрамнафта-Белнафтапрадукт» — «Шатэ-М Плюс»,
«Белзнешрэклама» — «ФанДАК»,
«Легпрамразвіццё» — «Беларуская універсальная таварная Біржа»,
«ЛВО» — «Крэацэпт»,
«АйБиЭй АйЦі Парк» — «Кодверкс»,
«РЕСО-БелЛізінг» с «Мінгаз».
Сваімі ўражаннямі падзяліўся капітан каманды і начальнік службы абароны кампаніі «Мінгаз» Уладзімір Траццяк: «Прадпрыемству «Мінгаз» ў гэтым годзе споўнілася 60 гадоў. Юбілейны год. І ў гонар гэтага наша кіраўніцтва пайшло на сустрэчу і зацвердзіла ўдзел у турніры. У прынцыпе, наша кіраўніцтва заўсёды дае нам магчымасць рэалізоўваць сябе ў спорце. Бо здаровы супрацоўнік — гэта эфектыўны супрацоўнік. Так мы сталі ўдзельнікамі карпаратыўнага турніру «Кубак бізнесу па футболе». Наша карпаратыўная каманда існуе ўжо даўно, у аматарскіх лігах мы не пачаткоўцы. Усё ж у такім карпаратыўным турніры ўдзельнічаем ўпершыню. На якасных палях і пры судзействе прафесіяналаў выдатна гуляць! І вынік нашай гульні ацэньваю нядрэнна. Футбол — гульня непрадказальная. У 1/8 выйшлі. Гэты чацвер апынецца вырашальным. Будзем змагацца, аддамо ўсе сілы. А як складзецца — пакажа гульня».
Аляксей Івасюк, заснавальнік кампаніі «Гармонія утульнасці» і капітан аднайменнай карпаратыўнай каманды, якая пакінула турнір у групавым этапе, прызнаўся: «Ішлі на турнір, думаючы, што гульня не будзе патрабаваць звышнавыкаў, бо ўдзельнічаюць аматары. Але ўсё-такі нашы сапернікі — малайцы, якасна гуляюць, падрыхтаваныя. Мы паказалі сябе не так моцна, таму больш старанна будзем трэніравацца для наступнага сезону. Таму што «Кубак бізнесу» — падзея вартая. Па-першае, ён цікавы як мерапрыемства карпаратыўнае, спрыяе яднанню каманды і кампаніі ў цэлым. Гэта тое, дзеля чаго мы ішлі на турнір, таму што цяпер наша кампанія перажывае няпростыя эканамічныя часы. Хацелася неяк аб'яднаць супрацоўнікаў вакол чагосьці важнага. Па-другое, бізнес ідзе ў спорт, і гэта выдатна!».
Фінальныя гульні «Кубка бізнэсу па футболе» пройдуць 29 чэрвеня і 1 ліпеня. Лепшыя карпаратыўныя каманды пазмагаюцца за галоўны прыз турніру —кубак, створаны ўручную літоўскім мастаком па шкле Рэмігіюсам Крюкасам. Каманда-пераможца таксама атрымае адпачынак у катэджы Robinson Club, экскурсію па Мінску на двухпавярховым экскурсійным аўтобусе Minsk City Tour і званне «Лепшай карпаратыўнай футбольнай каманды» ў 2017.