Конкурс да 100-годдзя БНР для творчых і крэатыўных
Моладзь Руху
«За Свабоду» абвяшчае творчы конкурс на самую крэатыўную працу з нагоды
100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.
Арганізатары прапануюць удзельнікам падзяліцца сваім бачаннем Беларусі ды напісаць эсэй ці верш, стварыць кліп, фота, альбо любы іншы твор на тэму «Беларусь — гэта...» ў адным з наступных фарматаў:
- тэкст (эсэй, верш, апавяданне і інш.);
- графіка (прынт, плакат, карцінка, мем, інфаграфіка, малюнак і інш.);
- відэа (фільм, кліп, вірусны ролік і інш.)
- аўдыё (песня, музычная кампазіцыя, чытанне і інш.);
- фота (пастановачнае, рэпартажнае і інш.).
Аўтары лепшых прац у кожнай катэгорыі будуць узнагароджаны
спецыяльным сертыфікатам і каштоўнымі падарункамі. Найбольш цікавыя працы
будуць апублікаваны арганізатарамі ў медыя.
Для ўдзелу ў конкурсе, трэба даслаць сваю працу да 25 студзеня 2018 года на мэйл MoladzRZS@gmail.com з пазнакай тэмы «Беларусь — гэта...».
Паводле прэс-рэліза