Колькасць заражаных каронавірусам у Беларусі дасягнула 69 чалавек

Колькасць заражаных каронавірусам у Беларусі дасягнула 69 чалавек (папярэдняя лічба была агучана заўчора — 51), піша «Еўрарадыё».

1583307598_stolica_s_su_koronavirus_maska_660x440.jpg


Як паведамляе ў пятніцу, 20 сакавіка, прэс-служба Міністэрства аховы здароўя, на 9 гадзін раніцы 15 чалавек ужо выпісалі з бальніц — яны ачунялі. У бальніцах працягваюць знаходзіцца 54 чалавекі. У 42 з іх станоўчыя лабараторныя тэсты, але без клінічных праяваў хваробы, прыкметы каранавіруснай інфекцыі COVID-19 маюць 12 пацыентаў. Мінаховы здароўя падкрэслівае, што менавіта гэтыя апошнія "па сутнасці з'яўляюцца хворымі".

З канца студзеня 2020-га ў нашай краіне абследавалі на інфекцыю COVID-19 больш за 19 тысяч чалавек.

У свеце колькасць заражаных каранавірусам складае 244 523 чалавекі, памерлі 10 030.