Колькасць беларускіх турыстаў у Вільні вырасла на 48%

Па дынаміцы мы апярэдзілі нават расяін, чый прырост у сталіцы Літвы склаў 27%. Верагодна, беларусы сталі часцей ездзіць у Вільню ў сувязі з адкрыццём там гэтым годзе IKEA.



akropolis1.jpg

 Тэндэнцыя не засталася незаўважанай: 6 верасня Аляксандр Лукашэнка на эмоцыях нават анансаваў увядзенне выязной пошліны з беларусаў у памеры "100 долараў з носа".

"Нашы людзі сёння, якія нас усё крытыкуюць – бедная, жабрацкая краіна, а да 3 мільярдаў долараў вывозяць за мяжу ў Еўрасаюз і ўвозяць барахло, якое мы таксама выпускаем. Дык вось, я даўно даручыў: аж да таго, што з'язджаеш за межы краіны па гэтае барахло, заплаці пошліну", — перадае Interfax.by словы беларускага лідара.

"Гэта будзе так: мы цябе на мяжы абслугоўваем, плаці 100 долараў з носа і едзь за мяжу", — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Праўда, праз некаторы час, атрымаўшы інфармацыю пра тое, як ідэя была ўспрынятая ў масах, Аляксандр Рыгоравіч сам паспяшаўся дэзавуяваць сваю заяву. Маўляў, бразнуў сабе на шкоду. "Таму я і кажу, што трэба шукаць нейкія рычагі, як іншыя дзяржавы гэта робяць. Добра, не будзем з цябе браць сто долараў, але будзеш увозіць шмоткі, як у іншых дзяржавах, заплаціш пошліну. Гэта ж нармальна, цывілізавана", — нагадвае словы Лукашэнкі "Ежедневник".

euroradio.fm